Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 15 Чэрвень 2020 13:39

Вакансіі

http://vacancy.mintrud.by/

– партал дзяржаўнай службы занятасці Рэспублікі Беларусь. Партал дазваляе атрымліваць звесткі аб наяўнасці вакансій, як у цэлым па рэспубліцы, так і па кожным рэгіёне альбо населеным пункце паасобку, ажыццяўляць падпіску на рассылку інфармацыі аб вакансіях.

 

http://jobs.tut.by/

– адна з найбуйнейшых баз дадзеных вакансій у беларускім сегменце сеткі Інтэрнэт. У яе штодня паступаюць актуальныя прапановы. Тут знойдзецца праца для студэнтаў і для вопытных майстроў сваёй справы. Дзякуючы сэрвісам на сайце, вы зберажаце час і атрымаеце упэўненасць у тым, што пошук працы - гэта нескладаная і хутка выканальная задача.

http://praca.by/

- гэта сучасны інструмент для суіскальнікаў і працадаўцаў, які дазваляе хутка знайсці працу, ці ж запоўніць існуючыя вакансіі. На сайце змяшчаецца і пастаянна абнаўляецца база вакантных працоўных месцаў і рэзюмэ, што робіць працэс наладжвання кантакту паміж працадаўцам і суіскальнікам гранічна простым і хуткім.

http://rabota.by/

- гэта зручнае месца сустрэчы працадаўцаў і суіскальнікаў. Штодзённая аўдыторыя рэсурсу rabota.by складае велізарную аўдыторыю унікальных карыстальнікаў, якія шукаюць працу для сябе або кампетэнтнага спецыяліста для кампаніі ў самых розных прафесійных сферах.

http://trud.by/

- дадзены партал дапаможа Вам не толькі ажыццявіць пошук працы, але Вы таксама зможаце знайсці цікавую для Вас вучобу або стажыроўку.

http://zarplata.by/

- дадзены праект спецыяльна створаны для тых, каго цікавяць вакансіі і праца ў Мінску і рэгіёнах Беларусі, а таксама пошук кваліфікаваных і надзейных работнікаў. Тут для сушукальнікаў адкрываюцца шырокія магчымасці пошуку цікавай, перспектыўнай працы і годнага заробку.

http://job4u.by/

- гэты праект дазваляе працадаўцам публікаваць бягучыя вакансіі, кіраваць імі, шукаць патэнцыйных работнікаў у базе рэзюмэ. Для сушукальнікаў распрацаваны сэрвіс, які дазваляе хутка дадаваць любую колькасць рэзюмэ і кіраваць імі.

http://joblab.by/

- сайт прызначаны для пошуку і размяшчэння вакансій і рэзюмэ ў Беларусі. Вы можаце скарыстацца пошукам аб'яў па параметрах або каталогам гарадоў і абласцей Беларусі, а таксама зарэгістравацца і дадаць сваю аб'яву аб пошуку працы або супрацоўнікаў.

http://belmeta.com/

- дадзены рэсурс прадстаўляе сабой спецыялізаваную сістэму пошуку працы, якая дазваляе шукаць вакансіі, апублікаваныя на вэбсайтах і парталах па працаўладкаванні.

http://jooble.org/

- гэта пошукавая сістэма, якая працуе ў больш чым 60 краінах і ў тым ліку ў Беларусі. Яна спецыялізуецца на пошуку працы сярод усіх парталаў па працаўладкаванні ў Беларусі.